Рымашэўскі: Калі апазіцыя не дамовіцца ў бліжэйшы час, будзе “зліў” выбараў

Раніцай 2 красавіка рух “За Свабоду” абвясціў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года, а таксама не падтрымае ніякага іншага. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў каментары Еўрарадыё заявіў, што ўсё ж спадзяецца на ўдзел Мілінкевіча і яго паплечнікаў у выбарах. Іх выхад з кампаніі, на думку Рымашэўскага, азначае “адсутнасць не толькі адзінага кандыдата, але і адзінай стратэгіі”, што наносіць вельмі моцны ўдар па апазіцыі ў цэлым.

“Калі ў бліжэйшыя дні, бліжэйшыя тыдні апазіцыя не дамовіцца на правядзенне кангрэсу і не вырашыць канчаткова пытанне аб выбарчай кампаніі-2015, то гэта будзе калектыўны зліў выбараў. Сёння гэта выглядае такім чынам”, — мяркуе палітык.

Рымашэўскі таксама кажа, што канчаткова пазіцыя БХД наконт удзелу ў кампаніі 2015 года стане вядомай у чэрвені, калі адбудзецца з’езд аргкамітэта па стварэнні партыі. На цяперашні момант БХД праводзіць падрыхтоўку да выбараў і бачыць сваю асноўную місію ў недапушчэнні легалізацыі іх вынікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі