Саакашвілі падзякаваў Беларусі за непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі 14 студзеня падзякаваў віцэ-прэм'еру Беларусі Андрэю Кабякову за непрызнанне "сепаратысцкіх рэгіёнаў" краіны. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на інфармацыйна-аналітычны партал "Грузія-Онлайн". Такая заява прагучала падчас сустрэчы з Кабяковым, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на энергетычнай канферэнцыі ў Батумі. Саакашвілі заявіў, што высока цэніць палітыку Беларусі ў дачыненні да Грузіі і тое, што вялікая частка беларускай дэпутацыі падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і, нягледзячы на ціск рознага характару, не прызнае сепаратысцкія рэгіёны. Грузінскі прэзідэнт падкрэсліў, што такая пазіцыя Беларусі знаходзіць паважлівае стаўленне насельніцтва Грузіі.
Нагадаем, просьба Абхазіі і Паўднёвай Асеціі аб прызнанні іх незалежнасці вывучаецца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з канца 2008 года. Не выключана, што пытанне аб прызнанні незалежнасці дзвюх каўказскіх рэспублік можа быць вынесенае на разгляд вясновай сесіі беларускага парламента, якая адкрыецца 2 красавіка.