СААЗ: большасць пацыентаў пасля COVID-19 цалкам аднаўляюцца

СААЗ: большасць пацыентаў пасля COVID-19 цалкам аднаўляюцца

Большасць пацыентаў, якія паправіліся пасля COVID-19, цалкам аднаўляюцца і без наступстваў. Пра гэта 1 чэрвеня заявіла эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя ван Керкхове. Яна нагадала, што іх мільёны. Спецыялісты працягваюць адсочваць стан здароўя гэтых людзей. Пацыенты, якія перанеслі таксічны шок ці сур'ёзнае запаленне лёгкіх, "магчыма будуць аднаўляцца даўжэй", кажа прадстаўніца СААЗ. Марыя ван Керкхове выказала спадзяванне, што арганізацыя ў будучым апублікуе "больш сістэматызаваную інфармацыю" па гэтым пытанні, паведамляе tass.ru.

На 1 чэрвеня ў свеце налічваецца 6,3 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі больш за 375 тысяч чалавек, паправіліся 2,8 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі