Сабакі ў вясельных і святочных касцюмах прайшліся па цэнтры Гродна

Сабакі ў вясельных і святочных касцюмах прайшліся па цэнтры Гродна

У цэнтры Гродна адбылася незвычайная акцыя: па вуліцах прайшліся сабакі ў вясельных і святочных касцюмах, перадае БЕЛТА.

Гэтая акцыя мела на мэце прыцягнуць увагу грамадства да праблемы бяздомных жывёлаў. Ініцыятарамі яе выступілі зоаабарончая арганізацыя "Адданае сэрца" і гродзенскі кіналагічны абласны цэнтр "Сатурн".

Кіраўніца цэнтра Анжаліка Сіднева кажа, што часта бяздомнымі становяцца былыя хатнія гадаванцы, якіх выкінулі на вуліцу нядбайныя гаспадары: "Наша мэта — заклікаць людзей быць адказнымі за сваіх улюбёнцаў. Мы часта ўдзельнічаем у падобных акцыях, прышчапляем этыку ўтрымання, гадавання сабак, правільнага стаўлення да іх".

Акцыю аформілі ў стылі вяселля. Жаніхом і нявестай сталі сабакі Бася і Грэта. Яны "пазнаёміліся" яшчэ на вуліцы, потым апынуліся ў адным вальеры ў прытулку "Аддане сэрца". А цяпер сабакі працягваюць сустракацца, бо іх гаспадары сябруюць. Вяселле прайшло па цэнтры горада з плакатам з заклікамі не пакідаць сваіх гадаванцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі