Сафійскі сабор у Полацку з панядзелка закрываюць на рэстаўрацыю

На рэстаўрацыю закрываюць Сафійскі сабор у Полацку. Сёння — апошні дзень яго працы. На той час, пакуль у Сафію нельга будзе патрапіць рэальна, гасцям прапануюць віртуальную экскурсію, адзначае тэлеканал АНТ.
Як паведамляе БЕЛТА, праект рэстаўрацыі разлічаны на тры гады і ўключае замену крокваў, сталярныя працы па змене аконных блокаў, рамонт фасаду. Фінансаванне работ будзе весціся з рэспубліканскага бюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі