"Салават Юлаеў" разграміў мінскае "Дынама" на "Мінск-Арэне" (відэа)
У пятніцу каманда Аляксандра Андрыеўскага праводзіла чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. І ў чарговы раз прайграла.
19 лістапада на сваёй пляцоўцы "Салават Юлаеў" выйграў з лікам 5:2, а сёння ў гасцях уфімцы нанеслі мінчукам паражэнне з лікам 4:1 (1:0, 2:1, 1:0). Адзіная шайба ў дынамаўцаў на рахунку Джэфа Плата, які зраўняў лік на 22-й хвіліне. На "Мінск-Арэне" прысутнічалі 10580 чалавек.
Пасля 28 матчаў у мінскага "Дынама" застаецца 24 ачкі. Каманда займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, і перадапошняе месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
Наступны матч "Дынама" правядзе 24 лістапада на сваёй пляцоўцы з "Металургам" з Магнітагорска. Пачатак а 17-й гадзіне.
На здымку: Перад сённяшнім матчам перад галоўным уваходам на "Мінск-Арэну" з'явіўся 5-метровы "паветраны" хакеіст. Фота — Прессбол