Самалёт з P.O.D. спазніўся на 3.5 гадзіны

Амерыканскія альтэрнатыўшчыкі P.O.D. прыляцелі ў Мінск са спазненнем на 3 з паловай гадзіны.

“Яны не маглі вылецець з Санкт-Пецярбурга, бо па тэхнічных прычынах не прыляцеў самалёт з Мінска, — тлумачыць арганізатар сённяшняга канцэрту ў Re:Public Антон Сасноўскі. — Там жа такая сістэма, што з Мінска прылятае самалёт у Піцер, а потым ён жа і вяртаецца. Але цяпер хвалявацца няма чаго, давядзецца толькі скараціць саўнд-чэк усіх гуртоў і дзверы клуба адкрыем на гадзіну пазней”.

Антон дадае, што нягледзячы на такую затрымку, музыкі ў выдатным настроі. Па дарозе з аэрапорта яны параўналі Беларусь з Аўстрыяй. Маўляў, “усё вельмі дагледжана, асабліва ў параўнанні з Расіяй”.

Гурты P.O.D. ды Drowning Poo сёння ўпершыню выступяць у Мінску. Яны адыграюць праграму з лепшых сваіх хітоў. Канцэрт пачнецца без спазнення, у 19:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі