Мінскія гледачы убачаць канцэрт P.O.D. аднымі з першых

Вялікі сумесны канцэрт ― першы ў практыцы абодвух гуртоў. Прычым, як паведамляюць арганізатары, ён ажыццяўляецца выключна на роўных і парытэтных умовах.

“То бок, не вылучаюцца хэдлайнеры ці супорт ― гэта два гурты, якія на роўных правах будуць калясіць па ўсім свеце. ― тлумачыць Еўрарадыё Антон Сасноўскі. ― Адна з умоваў  канцэрта ― аднолькавы час выступу і аднолькавы па памеры шрыфт на афішы”.

Тур абедзвюх камандаў атрымаў пацверджанне літаральна некалькі дзён таму. Зараз у расклад дадаюцца апошнія гарады і падпісваюцца дамовы. Мінскія гледачы пабачаць канцэрт аднымі з першых ― 16 кастрычніка ў сталічным клубе “Re:Public”.

P.O.D. (скарочана ад “Payable On Death” ― “Выплата ў выпадку смерці”) ― адзін з самых паспяховых хрысціянскіх альтэрнатыўных гуртоў нашага часу. Некалькі разоў былі намінаваныя на прэмію Грэмі. Альбом P.O.D. "Satellite", выдадзены ў 2002 годзе, тройчы стаў плацінавым. Апошні альбом ― "Murdered Love" ― выйшаў 10 ліпеня 2012 года.

Drowning Pool (DP) ― адзін з самых вядомых метал-гуртоў ЗША. Атрымаў назву па фільме жахаў “Падмоклая справа”. На рахунку ў каманды плацінавы дыск "Sinner", а таксама неаднаразовы ўдзел у хіт-лісце Billboard 200. На пачатку сваёй кар’еры музыкі атрымалі вядомасць па сумесным выступе з Озі Осбарнам на фестывалі Ozzfest.

Фота: breathecast.christianpost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі