Самы дарагі касцяк дыназаўра і ўсыпленне бяздомных сабак у Турцыі — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Мужчына з Кітая западозрыў сваю жонку ў здрадзе і нават купіў дрон, каб цікаваць за ёй. Ён меў рацыю і ўжо падаў заяву на развод. Ну і хто пасля гэтага назаве яго сталкерам?
Пра гэта і не толькі — у нашай штодзённай падборцы міжнародных навін.
Касцяк стэгазаўра прадалі на аўкцыёне за 44 мільёны долараў
На аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку прадалі касцяк стэгазаўра па мянушцы Апекс за 44,6 млн долараў — яго парэшткі сталі самымі дарагімі з калі-небудзь прадаваных.
Прадстаўнікі Sotheby's назвалі Апекса "лепшым экземплярам стэгазаўра з калі-небудзь знойдзеных", яго ўзрост 161 млн гадоў.
Першапачаткова аўкцыённы дом ацаніў кошт лота ў 4-6 млн долараў. Фінальная цана пабіла папярэдні рэкорд аўкцыёну для закамянеласцяў дыназаўраў — дагэтуль самымі дарагімі лічылі парэшткі тыраназаўра Стэна, якія прадалі ў 2020 годзе за 31,8 млн долараў.
Парэшткі стэгазаўра знайшлі ў штаце Каларада ў 2022 годзе. Апекс дасягае 3,4 м у вышыню і 8,2 м у даўжыню — ад носа да хваста. Яго памеры на 30% большыя за памеры Сафі, якую раней лічылі самым цэласным экземплярам стэгазаўра.
Мужчына з Кітая з дапамогай дрона даведаўся, што жонка яму здраджвае
33-гадовы жыхар кітайскай гарадской акругі Шыянь па прозвішчы Цзінь і яго жонка па прозвішчы Ву жанатыя каля дзесяці гадоў. Год таму мужчына заўважыў, што жонка да яго "астыла" і стала наўмысна яго ігнараваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.