Саша Нэма згодны, а Афанасьева і не чула — поп-спевакі пра канцэрт да Дня Волі
Арганізатары Дня Волі, прымеркаванага да стагоддзя абвяшчэння БНР, актыўна фармуюць лайн-ап святочнага канцэрта ля Опернага тэатра. Ужо дакладна вядома, што 25 сакавіка перад людзьмі будуць выступаць Лявон Вольскі, J:МОРС, “Крама”, Akute і “Амарока”. А што плануе беларуская поп-сцэна, якую дагэтуль можна было ўбачыць на Днях перамогі і на канцэртах фармату “За Беларусь”?
“Я звязаўся з людзьмі, мне сказалі, што не трэба там. Замоваў шмат паступіла на гэтую дату”.
Ларыса Грыбалёва прызнаецца, што не ў курсе гэтай тэмы. Выступіць на канцэрце да Дня Волі яе не запрашалі, таму нічога сказаць яна не можа.
“Здорава, што адбываецца любоў, разуменне і сяброўства. Я за свята! Дата прыгожая, сімвалічная. Людзі настолькі стаміліся сварыцца і канфліктаваць, што хочуць проста жыць у добрым і працоўным рэжыме. Беларусы — культурныя і арганічныя, гісторыю заўсёды памятаюць. І непаразуменні, што склалася паміж уладамі і людзьмі, якія заўсёды адзначалі ўгодкі БНР, спадзяюся, на гэтым скончацца”.
Спявак Tэа, які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-2014 з песняй “Cheesecake”, кажа, што пра канцэрт нічога не чуў, але ўпэўнены, пра БНР ведае кожны школьнік.
“БНР… Ну, школьнікі ведаюць пра БНР. Думаю, што любая дзяржава схільная і мае цягу да суверэнітэту, да падтрымкі сваёй нацыянальнай культуры”.
“Чаму бы і не? Я пагадзіўся б на любую акцыю, якая настроеная на канструктыў, — разважае спевак. — Калі б гэта было без палітычных лозунгаў і ўсялякай лухты. Калі на плошчы падчас канцэрта будуць абодва сцягі (чырвона-зялёны і беа-чырвона-белы. — Еўрарадыё), то для мяне гэта будзе вялікае свята і вялікі прарыў нашага грамадства, як цывілізаванага і прагрэсіўнага. І калі на адной сцэне будуць спяваць разам Вольскі і Хлястоў, а натоўп будзе пляскаць, то я, напэўна, буду рыдаць ад шчасця”.
Заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанассева, як і большасць калег, пра канцэрт 25 сакавіка нічога не чула.
“Вы ведаеце, я, калі шчыра, у першы раз чую. Я б не сказала, што сачу за ўсякага роду палітычнымі з’явамі, плынямі… Я рада, што камусьці споўнілася сто гадоў”.
Удзельнік “Беларускіх песняроў” Валерый Дайнэка прызнаецца, што ўдзельнічаць у канцэрце яго не запрашалі, і ўвогуле, пра яго спявак не чуў. А на пытанне пра тое, ці выступіць, Дайнэка адказвае:
“Шчыра кажучы, не ведаю. Паглядзім. У нас ёсць гастролі… Не ведаю, трэба думаць”.
Вядучы і спявак Георгій Калдун яшчэ не ведае, ці пагадзіўся б весці святочны канцэрт з нагоды стагоддзя БНР. Прапановаў яму не паступала. Як і некаторыя іншыя нашы зоркі, Калдун нічога не чуў пра Дзень Волі. А пра Беларускую народную рэспубліку ён ведае, але размаўляць пра яе адмаўляецца.
“Я думаю, што, натуральна, чуў. Але ўступаць ў дэбаты ці правяраць свае веды не бачу асаблівага сэнсу”.
25 сакавіка з 14.00 да 19.00 каля Опернага тэатра будзе праходзіць вялікі канцэрт з нагоды святкавання стагоддзя абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Упершыню ў гісторыі мерапрыемства такога маштабу дазволенае ўладамі і пройдзе ў цэнтры Мінска.