Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

Доўгачаканыя жыроўкі з новымі лічбамі, нарэшце, дайшлі да беларускага бамонду.

Так, 1 мільён 696 тысяч камунальных за трохпакаёўку на Партызанскім праспекце ў Мінску мусіць заплаціць за студзень тэлевядучая і шоувумен Ганна Бонд: гэта на 400 тысяч больш, чым у снежні 2015 года...

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

"Учора я не змагла заплаціць за святло, бо там была сума мільён дзвесце, — прызнаецца Ганна. — Так, у мяне сёння пастаянна працуе падагрэў падлогі на кухні і ў ванне, таму што зіма і холадна. Тым не менш, я ўжо стараюся эканоміць: калі раней бясконца гарэла святло, цяпер я яго выключаю, задумваюся пра энергазберагальныя лямпачкі. Але Мінск — гэта сталіца. Мінск гэта яшчэ перажыве. Мой заробак, напрыклад, прывязаны да курса долара, і я не пацярпела. А вось у раённых гарадах сярэднія заробкі 2-3 мільёны, і за кватэры людзі павінны будуць аддаваць такія ж грошы, як і мы".

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

У Ганны ёсць яшчэ адна кватэра: маленькая хрушчоўка, якую ёй падарыў дзядуля. За яе вядучая мусіць выкласці за першы месяц новага года 1 024 500:

"Там ніхто не прапісаны, і я тэрмінова прапісваю туды маму".

У акцёраў Купалаўскага тэатра Ганны Хітрык і Сяргея Рудзені няма ўласнага жылля: яны пражываюць у арэнднай дзяржаўнай кватэры. У гэтым месяцы камуналка і арэнда абышліся сям'і ў тры мільёны. Пры гэтым заробак у тэатры, які атрымліваюць акцёры, складае чатыры мільёны.

"Мы ўжо рагочам, кажам сыну Сцёпу: "Сцёпа, ніякай ванны! Толькі душ!", — смяецца Хітрык. — Я не ведаю, шчыра кажучы, як тут эканоміць: можа, пачаць есці сырое мяса і працірацца вільготнымі сурвэткамі? І так нічога не набываецца, у кавярні не ходзіцца, не "жыруецца"... Не ведаю".

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе
Ганна Хітрык
Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

А вось па калезе Ганны, актрысе Рускага тэатра Анастасіі Шпакоўскай камуналка балюча не ўдарыла. Наста тлумачыць, што дом ля Батанічнага Сада з шыльдай "МАЗ" тры гады знаходзіцца ў стане перманентнага капрамонту:

"Магчыма, таму яны вырашылі не фарсіраваць сітуацыю, бо жыхары дома ўжо гатовыя выйсці са зброяй. Таму ніякіх фантастычных лічбаў у нашай жыроўцы няма".

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

У апальнага мадэльера Сашы Варламава, пасля таго, як ён заплаціў 650 тысяч за кватэру (камуналка, святло, тэлефон, ахова) застаецца 300 тысяч на жыццё. Бо пенсія, якую атрымлівае куцюр’е — усяго 940 тысяч рублёў. Саша даўно не набывае сабе рэчаў, ходзіць у тым, што купіў пяць гадоў таму, не есць мяса, харчуецца малаком, тварагом і хлебам:

“Я жыву на дзесяць тысяч у дзень. Працаваць мне забаронена: патэцыйныя працадаўцы ў свой час атрымалі тэлеграму "Варламава на працу не браць". Як я буду выкручвацца з сітуацыі? Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе на Якуба Коласа. І няхай здымаюць, фатаграфуюць: Саша Варламаў, ганаровы грамадзянін Рыма, стаіць з шапкай у пераходзе на Якуба Коласа, каб выжыць. Не выключаю, што буду прасіць, каб мяне прыняла якая-небудзь дзяржава”.

Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе
Саша Варламаў
Саша Варламаў: Жыву на 10 тысяч у дзень. Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе

Праблем з грашыма няма ў шлюбнай пары радыёвядучых і шматдзетных бацькоў Тамары Лісіцкай і Глеба Марозава. Але 800 тысяч камунальных за трохпакаёўку на плошчы Якуба Коласа будуць улічвацца пры складанні сямейнага бюджэту ў далейшым:

"Прама цяпер, калі мы аплацілі, уціскацца не давядзецца: дасталі грошы і заплацілі. Нібыта не бядуем, і калі ўзнікаюць пазапланавыя растраты, ёсць мінімальныя зберажэнні. Але новыя тарыфы — не разавая акцыя, і зразумела, што трэба ўнесці ў сямейны бюджэт гэтыя растраты. Пакуль рана гаварыць, ці давядзецца ў чымсьці сябе ўціскаць", — рэзюмуе Глеб Марозаў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі