Саўбез Беларусі — пра мяцеж Прыгожына: разбірайцеся самі, братэрскі народ
"Вагнэраўцы" ў Растове 24 чэрвеня 2023 / Reuters
Савет бяспекі Беларусі, старшынёй якога з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка, праз дзяржСМІ распаўсюдзіў заяву адносна падзей у Расіі.
Там, канешне, ёсць вельмі брыдкі абзац пра “разделяем цели и задачи СВО” ды “защиту русских людей на Донбассе” і "будущее славянского мира", але па сутнасці справы — адна вада.
У беларускім Саўбезе заклікаюць да “голасу розуму”, кажуць пра “братэрскі народ” і тое, што самым разбуральным у гісторыі Расіі была “смута”. І ўсё, ніякай канкрэтыкі, ніякіх прапаноў дапамогі.
Калі перакласці: разбірайцеся самі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.