Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў візавыя правілы

Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў візавыя правілы

Савет міністраў Беларусі ўнёс змены і дапаўненні ў візавыя правілы. Пастанова (№ 253 ад 6 красавіка) накіраваная на ўдасканаленне прававога рэгулявання практыкі працы замежных установаў. Дакументам пашыраюцца паўнамоцтвы службовых асобаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. Спрошчаны парадак выдачы ўязных візаў замежнікам з шэрагу краін у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Як інфармуе прэс-служба Саўміна, пэўныя дакументы візавай падтрымкі могуць быць прынятыя ў копіях. Выдача кароткатэрміновых уязных візаў у мэтах турызму “можа здзяйсняцца на падставе пацверджання броні ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння, атрыманага па факсімільнай сувязі ці іншых каналах сувязі”. Больш падрабязна гл. тут.

Таксама Саўмін унёс змены ў парадак прадастаўлення замежнікам прытулку ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі