Савік Шустэр: Лукашэнка гаворыць, што Пуцін далей за Крым не пойдзе

Інфармацыю аб тым, што Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся на інтэрв’ю для тэлешоў “Шустэр Live” распаўсюдзіла агенцтва БелТА. Еўрарадыё ўдалося паразмаўляць з аўтарам і вядучым праграмы Савікам Шустэрам. Ён тлумачыць, што цяпер менавіта на кіраўніка Беларусі скіраваная ўвага не толькі ўкраінцаў, але і жыхароў іншых краін, у тым ліку краін Захаду. Шустэр мяркуе, што Лукашэнка лепш за ўсіх разумее стртэгію Уладзіміра Пуціна.

“Я думаю, што Лукашэнка – адзін з тых, хто магчыма больш дакладна, чым іншыя, можа сфармуляваць стратэгію Пуціна. Лукашэнка сказаў што нікуды больш, акрамя Крыма, Пуцін войскі не накіруе. Лукашэнка перакананы ў гэтым. Я думаю, што калі ён перакананы, то яму трэба верыць. І яму паверыць не толькі Украіна. Яму паверыць Еўропа, яму паверыць Амерыка, яму паверыць свет”.

Поўную версію інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі Савіку Шустэру можна будзе пабачыць 28 сакавіка на “Першым нацыянальным” тэлеканале Украіны у 19.30 (20.30 паводле беларускага часу). Поўны тэкст гутаркі Еўрарадыё з Шустэрам можна прачытаць тут.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ужо некалькі разоў выказваўся аб украінска-расійскім канфлікце і нават назваў Крым “фактычна рускім”. Разам з тым і кіраўнік краіны, і МЗС настойваюць, што выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі