Сайдзік: “ЛНР” не адкрывае пункт пропуску на лініі судакранання з Украінай

Сайдзік: “ЛНР” не адкрывае пункт пропуску на лініі судакранання з Украінай

Прадстаўнікі самаабвешчанай “ЛНР” не выконваюць абавязанняў па адкрыцці пункту пропуску “Залатое” на мяжы судакранання з Украінай. Пра гэта заявіў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік. Па яго словах, у пятніцу ў Мінску на сустрэчы падгрупы па гуманітарных пытаннях гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася. Але прадстаўнік АБСЕ канстатуе, што сепаратысты з “ЛНР” дагэтуль не прыступілі да сваёй часткі працы па адкрыцці пункта перасячэння “Залатое”.

Паводле дыпламата, каардынатар падгрупы Тоні Фрыш на мінулым тыдні наведаў пункты пропуску з абодвух бакоў. Украіна гатовая адкрыць пункт пропуску цягам некалькіх дзён, а прарасійскія сепаратысты нічога са свайго боку не зрабілі.

На сёння ў Луганскай вобласці няма пункту пропуску для транспарту і дастаўкі гуманітарных грузаў, а ёсць толькі пешаходны пераход у Станіцы Луганскай на самым усходзе вобласці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі