Сечын: "Раснафта" настроеная канструктыўна працаваць з Беларуссю
"Я вельмі цаню тыя даверныя адносіны, якія існуюць паміж намі. Трэба працаваць разам, вядома. Мы настроеныя канструктыўна", — заявіў галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі "Раснафта" Ігар Сечын пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Заяву бізнэсоўца прыводзіць прэс-служба расійскай кампаніі.
Сустрэча Лукашэнкі і Сечына прайшла 18 лютага ў Мінску. На ёй абмяркоўваліся магчымасці далейшай супрацы.
"Раснафта" — ключавы пастаўшчык нафты ў нашу краіну. Летась гэтая кампанія паставіла ў Беларусь 8,8 мільёнаў тон, што склала каля 50% імпарту нафты ў краіну. У Беларусі гэтай кампаніі належаць 36 АЗС, пяць нафтабаз і 21% акцыяў Мазырскага НПЗ.
Расійскія кампаніі з 1 студзеня спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь. Нафту пастаўляюць толькі кампаніі Міхаіла Гуцарыева, аднак іх магутнасцяў недастаткова для поўнай загружанасці беларускіх НПЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.