Серэна Уільямс упала на корце і сама з сябе пасмяялася
Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс развесяліла сваіх прыхільнікаў і саму сябе, калі ўпала на корце. Кур’ёзны інцыдэнт здарыўся падчас матчу ў мікставым разрадзе, які Серэна гуляла ў пары з брытанцам Эндзі Марэем. Іх сапернікамі былі Андрэас Міс і Алекса Гуарачы.
Падчас гульні Серэна падбегла да сеткі, каб адбіць удар, але паслізнулася і некалькі разоў марна спрабавала падняцца.
У выніку Уільямс і Марэй перамаглі з лікам 6:4, 6:1.
You okay there, @serenawilliams #Wimbledon pic.twitter.com/Z4JgZEdRt1
— Wimbledon (@Wimbledon) July 6, 2019