Серэна Уільямс у пяты раз выйграла Выніковы турнір WTA
Амерыканская спартсменка перамагла ў фінале турніру года Жаночай тэніснай асацыяцыі, які праходзіў з 20 па 26 кастрычніка ў Сінгапуры.
Як паведамляе АFP, у фінале першая ракетка свету ў двух сэтах разграміла румынку Сімону Халеп — 6:3, 6:0. Пры гэтым раней Серэна саступіла румынцы на групавым этапе (0:6, 2:6). Прызавы фонд турніру складае 6,5 мільёна долараў, пераможца атрымае болей за 1,6 мільёна.
Уільямс выйграла Выніковы турнір у пяты раз за сваю кар’еру і па гэтым паказніку дагнала легендарную нямецкую тэнісістку Штэфі Граф.