Серыя тэрактаў у Парыжы. 120 чалавек загінулі (відэа)

Серыя тэрактаў у Парыжы. 120 чалавек загінулі (відэа)

Колькасць ахвяраў тэрактаў у Парыжы узрасла па меншай меры да 120 чалавек. Усяго былі атакаваныя 6 месцаў. Найбольш людзей былі забітыя у канцэртнай залі Bataclan у цэнтры Парыжа пад час канцэрта гурта The Eagles of Death Metal — як мінімум сто чалавек. Некалькі маладых мужчын без масак захапілі людзей у закладнікі і  пасля гэтага пачалі забіваць. Паліцыя ўзяла залу штурмам, паведамлялася, што трое ўзброеных людзей былі забітыя.

Шмат людзей загінула у выніку выбухаў каля стадыёна Стад дэ Франс. Там адбыліся тры выбухі (адна бомба і два смертнікі) пад час футбольнага матча паміж зборнымі Германіі і Францыі. На ім прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Іншыя людзі загінулі пад час нападу на некалькі рэстаранаў у цэнтры горада.

BBC паведамляе, што былі забіты 5 нападнікаў. Прэзідэнт Францыі ўвёў надзвычайнае становішча і зачыніў межы. У Парыж увайшлі войскі — каля 1500 чалавек накіраваныя ў розныя раёны горада.

Журналіст Жульен Пірс  быў на канцэрце і апынуўся сярод закладнікаў. Ён распавёў тэлеканалу Сі-эн-эн, што людзі ў чорнай вопратцы з аўтаматамі ўвайшлі і спакойна пачалі забіваць людзей. Яны 3-4 разы перазаражалі аўтаматы.

"Гэта была бойня. Людзі крычалі, лямантавалі, і ўсё ляжалі на падлозе, і гэта доўжылася 10 хвілін, 10 хвілін, 10 жахлівых хвілін, калі ўсе ляжалі на падлозе, зачыняючы галовы".

Прэзідэнт ЗША Барак Абама сказаў, што гэта спроба тэрарызаваць нявінных грамадзян. "Мы гатовыя прадставіць любую дапамогу, якая спатрэбіцца ураду і народу Францыі", — заявіў ён.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран паабяцаў Францыі любую падтрымку. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама выказаў спачуванні і падтрымку.
Франсуа Аланд заявіў, што ўлады будуць бязлітасна змагацца з нападнікамі.

Фота: AFP

На відэа з матча чуваць выбухі
Серыя тэрактаў у Парыжы. 120 чалавек загінулі (відэа)
Матч Германія - Францыя скончыўся. Але людзей не выпускаюць са стадыёна
Серыя тэрактаў у Парыжы. 120 чалавек загінулі (відэа)
Месцы тэрактаў у Парыжы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі