Севярынец збіраў подпісы за кандыдатаў ад БХД у Навагрудку і Ваўкавыску

Лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец у складзе некалькіх дзесяткаў ініцыятыўных групаў збірае подпісы за кандыдатаў ад БХД у рэгіёнах.
У Слоніме Севярынец правёў сустрэчу з мясцовым кіраўніцтвам БХД, а ў Навагрудку і Ваўкавыску дапамагаў збіраць подпісы за кандыдатаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У Навагрудку ад партыі шляхам збору подпісаў вылучаюцца 5 чалавек, у Ваўкавыску — адзін. Як адзначыў Павел Севярынец, людзі ў гэтых гарадох вельмі добра рэагавалі на беларускую мову і ахвотна ставілі подпісы за кандыдатаў, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 25 красавіка. З аўторка распачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі