Сейм абмежаваў права на прытулак у Польшчы. Ці тычыцца гэта грамадзянаў Беларусі

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / Agnieszka Sadowska / Agencja Wyborcza.pl

Сейм Польшчы прыняў закон аб "спыненні права на прытулак у паамежнай зоне". Ці тычыцца ён грамадзянаў Беларусі, і калі так — ці захоўваецца магчымасць перайсці беларуска-польскую мяжу "балотамі" і атрымаць прытулак у выпадку ўзмацнення рэпрэсій?

Адвакатка Ганна Маціеўская лічыць, што панікаваць зарана. "Праект прадугледжвае прамое выключэнне для грамадзянаў РБ, то-бок беларусы па-ранейшаму змогуць падаваць заявы на абарону ў памежнай зоне, — каментуе яна. — Але ёсць нюансы.

Выключэнне не будзе працаваць у выпадку, калі ў дачыненні да беларуса спатрэбілася прымяніць меры прамога прымусу, зброю ці ўзбраенне, непасрэдна пасля перасячэння (або спробы перасячэння) мяжы з прымяненнем гвалту і ва ўзаемадзеянні з іншымі асобамі.

Такой катэгорыі будзе адмоўлена ў прыняцці заявы на міжнародную абарону (уцякацтва)".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі