Схаджу ў палітыку: як правільна выбраць “свайго” кандыдата?
Выглядае на тое, што 2020 год стане годам парадаў. Парад падчас каранавіруса мы ўжо пабачылі, на чарзе — “парад кандыдатаў”. І калі раптам вы, чалавек дагэтуль апалітычны, вырашылі праявіць грамадзянскую актыўнасць і далучыцца да палітычнага жыцця краіны ў складзе каманды аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, то перад вамі можа паўстаць складаны выбар — каго падтрымаць?
Чым адрозніваюцца кандыдаты ад традыцыйнай апазіцыі ад кандыдатаў з апазіцыі “нетрадыцыйнай”? Блогеры ці прафесійныя палітыкі — у каго больш шанцаў перамагчы Лукашэнку на выбарах? Як выбраць “свайго” кандыдата, каб потым не было сорамна?
Выбіраем у жывым эфіры Еўрарадыё кандыдата, разам з якім у прэзідэнцкай кампаніі змог бы ўзяць удзел неабыякавы да будучыні краіны цырульнік з Беразіна Павел Вінаградаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.