Шамана, які ішоў выганяць Пуціна, адпусцілі з псіхдыспансера

Шамана, які ішоў выганяць Пуціна, адпусцілі з псіхдыспансера

Якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які заяўляў пра свой намер выгнаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, адпусцілі з псіхіятрычнай лякарні. Як піша meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, Габышаў вяртаецца дадому.

Паводле праваабаронцаў, сілавікі прымусілі шамана падпісаць пагадненне аб добраахвотным абследаванні ў псіхдыспансеры, аднак потым ён адклікаў дакумент і “негалосны канвой” знялі. Пры гэтым следства паспела зрабіць амбулаторную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу Габышава.

У сакавіку гэтага года жыхар Якуціі Аляксандр Габышаў выправіўсяў Маскву дзеля правядзення “абраду выгнання Пуціна”. За некалькі месяцаў свайго пешага падарожжа якуцкі шаман стаў вядомым і папулярным. Да яго далучылася група паслядоўнікаў.

19 верасня сілавікі затрымалі Габышава на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Супраць яго завялі крымінальную справу аб закліках да экстрэмізму і ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі