Шэф-повар разграміў аўтазапраўку ў Гродне
У Гродне шэф-повара адной з забаўляльных установаў падазраюць у тым, што ён разграміў аўтазапраўку. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, мужчына, якому "крыху за трыццаць", не змог трымаць сябе ў руках пасля сваркі з каханай. Уначы ён у стане алкагольнага ап'янення апынуўся каля запраўкі, пашкодзіў механізм шлагбаўма, разбіў шкло ў службовым памяшканні. Агулам страты склалі амаль 3 мільёны рублёў. Падазраванага затрымаў нарад дэпартамента аховы.
У адносінах шэф-повара распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства".
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама