Шэрая схема: мінская фірма вазіла з Расіі ў маршрутках тэлевізары і ноўтбукі

Шэрая схема: мінская фірма вазіла з Расіі ў маршрутках тэлевізары і ноўтбукі

Камітэт дзяржкантроля Беларусі паведаміў пра раскрыццё шэрай схемы інтэрнэт-гандлю дарагой бытавой тэхнікай. Яна дзейнічала паўтара года. Адна з інтэрнэт-крамаў арганізавала дастаўку з Расіі на маршрутных таксі тэлевізараў, ноўтбукаў і планшэтаў, якія набываліся за наяўны разлік. Яна працавала на канкрэтныя замовы кліентаў, якія выконваліся на працягу аднаго-двух дзён. У выніку бытавая тэхніка каштавала значна танней, чым у яе афіцыйных прадаўцоў. “Каб зрабіць бачнасць легальнасці”, яе прадавалі па падробленых дакументах (гэта і сертыфікаты, і гарантыйныя талоны, чэк вырабляўся на друкарцы). У бухгалтарскім уліку гэта ніяк не адлюстроўвалася. Але падчас ператрусаў ва ўладальніка інтэрнэт-крамы і кур’ераў былі знойдзены адпаведныя дакументы і запісы. Кантралёры падлічылі, што ў бюджэт не было выплачана больш за 70 тысяч рублёў.

У дачыненні дырэктара распачалі крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі