Школьніца ў Мінску спяшалася на тралейбус і трапіла пад машыну
Дзяўчынка ў Мінску трапіла пад машыну, калі перабягала дарогу на чырвонае святло, паведамляе ДАІ УУС Мінгарвыканкама.
ДТЗ адбылося 13 сакавіка ў 7:40 у Фрунзенскім раёне сталіцы. Па вуліцы Адзінцова ехаў Nissan, які збіў 11-гадовую дзяўчынку.
Пры аварыі дзяўчынка атрымала лёгкія траўмы і была шпіталізаваная.
Дзяўчынка патлумачыла, што бегла на забараняльны сігнал святлафора, бо спяшалася на тралейбус.