Школьніка прымусілі выдаліць відэа, дзе ён кідае выклік Лукашэнку

На ім відаць, як хлопец абліўся трыма вёдрамі вады і зрабіў выклік Аляксандру Лукашэнку зрабіць тое ж самае.

Гэткім чынам юнак узяў удзел у акцыі "выклік ледзяной вадой" (Ice Bucket Challenge). Калі б Аляксандар Лукашэнка на яе адгукнуўся, то мусіў бы ці сам абліцца ледзяной вадой, ці цягам 24 гадзін ахвяраваць 100 долараў на карысць дабрачыннага фонду ALS Association, які ініцыяваў кампанію.

Як распавёў Дайнэка ў каментары Радыё "Свабода", яго і ўсіх хлопцаў, якія бралі ўдзел у здымках, выклікалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх і ў школу. Нагодай стала, нібыта, тое, што ролік быў выстаўлены на сайце "Хартыя-97". 

Хлопца прымусілі выдаліць ролік з Youtube. Яго і сяброў палохалі тым, што паставяць на ўлік у інспецыі па справах непаўналетніх і дадуць штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі