Шкурын заняў 4-е месца ў галасаванні за найлепшага футбаліста Беларусі

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / gol24.pl

Ілля Шкурын, які выступае за каманду "Сталь" у наймацнейшай футбольнай лізе Польшчы, заняў 4-е месца ў галасаванні за найлепшага футбаліста Беларусі, паведамляе "Прессбол". Як вядома, найлепшым футбалістам года ў Беларусі прызнаны Макс Эбонг, які гуляе ў казахстанскай "Астане". Па выніках галасавання сярод футбольных спецыялістаў і спартыўных журалістаў ён набраў 374 ачкі. У Шкурына 125 ачкоў. Больш за яго таксама набралі Уладзіслаў Марозаў з мінскага "Дынама" і Павел Савіцкі з "Нёмана".

Іллі Шкурыну, як і Максу Эбонгу, 24 гады. У 2020-м Шкурын адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную Беларусі да таго часу, пакуль нашай краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. Ён падпісаў ліст спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. У снежні 2020-га Іллю Шкурына выключылі са складу моладзевай і нацыянальнай зборных па футболе. Акрамя таго, у яго забралі льготу па адтэрміноўцы вайсковай службы. Ён жа паспяхова гуляе за мяжой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі