Шорац: Рэканструяваны стадыён “Дынама” адчыняць 21 чэрвеня

Шорац: Рэканструяваны стадыён “Дынама” адчыняць 21 чэрвеня

Рэканструкцыя стадыёна “Дынама” падыходзіць да завяршэння і аб’ект павінны адчыніць 21 чэрвеня. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, які падчас суботніка выйшаў працаваць менавіта на гэты аб’ект. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік горада працаваў на ўладкаванні сістэмаў дрэнажа поля.

Шорац адзначыў, што на рэканструкцыі стадыёна “Дынама” занятыя да 1,5 тысячы чалавек, праца якіх арганізаваная ў тры змены. Сабраныя ўсе будаўнічыя рэсурсы горада, частка якіх вызвалілася пасля ўводу ў эксплуатацыю Цэнтра мастацкай гімнастыкі.

Завяршыць рэканструкцыю мусяць да 31 траўня. На сёння практычна гатовыя ўсе трыбуны, завяршаецца чыставое аздабленне ўнутраных памяшканняў, вядзецца падшыўка даху, змантажаваныя вітражныя сістэмы на фасадзе. Фарбуюць фасад стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай. Над стадыёнам усталявалі чатыры мачты асвятлення з магутнымі пражэктарамі. На полі рыхтуюцца асновы пад сістэмы паліву і абагрэву. Раскатка рулоннага зялёнага газона плануецца на пачатку траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі