Шпіц Лукашэнкі прагуляўся па Самаркандзе. Ён быў у вазку
Сабака Умка у Самаркандзе / сацсеткі
Пакуль Аляксандр Лукашэнка падпісваў паперы аб уступленні Беларусі ў ШАС, яго шпіц Умка катаўся па Самаркандзе.
У сеціве з'явіліся фота, як шпіца ў вазку па горадзе возіць асабістая доктарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка ў суправаджэнні сябра беларускага кіраўніка і бізнесмена Сяргея Цяцерына.
Дарэчы, Цяцерын не займае ніякіх дзяржаўных пасад у Беларусі, таму што ён робіць у Самаркандзе — застаецца загадкай. На днях прапагандысцкія каналы выпусцілі крынжовае відэа, на якім Лукашэнка разам з Цяцерыным сякуць дровы для выратавання "простых еўрапейцаў" і прэзідэнта і прэм'ера Польшчы, якія напярэдадні зімы нібы "сутыкнуліся з энергетычным крызісам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.