Што адбываецца з коштамі на кватэры ў Мінску — ацэнка спецыяліста
Спрос есть и новые квартиры, и на жилье на вторичном рынке, иллюстративное фото
За год кошт кватэр у Мінску крыху падрос, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на агента па нерухомасці Наталлю Гурневіч.
"Кошт "квадрата" ўпэўнена трымае свае пазіцыі — у раёне 1450 долараў/кв.м", — адзначыла Гурневіч. Пры гэтым на другасным рынку сярэдні кошт квадратнага метра складае 1411,54 долара. Пры гэтым за бюджэтнае жыллё просяць 1150-1250 долараў / кв. м, за камфорт — 1400-1500 +, за эліт — 1700-2400 +.
Паводле слоў спецыяліста, рэкордная колькасць здзелак у мінулым годзе прыпала на Кастрычніцкі раён сталіцы — больш за 62% ад агульнай колькасці па Мінску. "Там размешчаны "Мінск Мір", які лідзіруе на абодвух рынках — і новабудоўляў, і другасны рынак", — нагадвае Гурневіч. Менш за ўсё здзелак было зарэгістравана ў Партызанскім раёне — крыху больш за 1%.
Лепш за ўсё прадаваліся аднапакаёвыя кватэры. Пры гэтым вялікай папулярнасцю карысталіся аднапакаёўкі метражом ад 30 да 40 кв.м Гурневіч таксама адзначыла, што, нягледзячы на шырокую прапанову новабудоўляў, другасны рынак таксама актыўны. Частка пакупнікоў хоча заселіцца ў гатовае жыллё, дзе не трэба рабіць рамонт, альбо выбірае раён, дзе няма новабудоўляў.
Акрамя таго, у Мінску набірае папулярнасць такі від бізнесу як фліпінг, адзначыла спецыяліст. Гэта, калі "чалавек набывае кватэру ў дрэнным стане, у добрым раёне і з добрай інфраструктурай, робіць рамонт дадзенага аб'екта і выстаўляе яго на продаж". А схема пакупкі жылля на ўзроўні катлавана з далейшым перапродажам ужо не выглядае, паводле яе слоў, такой выгаднай як раней. Раней "і квадрат каштаваў больш прывабна, і некаторыя забудоўшчыкі песцілі пакупнікоў бонуснымі і зніжкавымі праграмамі. Цяпер прыбытак будзе не такім высокім", адзначыла Наталля Гурневіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.