Што рыхтуе рабочым абноўлены Працоўны кодэкс?
З 1 ліпеня набываюць моц папраўкі ў Працоўны кодэкс Беларусі. Да кодэкса дзейнага ў экспертаў і прафсаюзаў было шмат прэтэнзій і заўваг. Але выглядае на тое, што ўнесеныя змены зробяць Працоўны кодэкс яшчэ больш… антыпрацоўным.
Якія асноўныя праўкі ўнесеныя ў Працоўны кодэкс і што з імі не так? Ці застаюцца па выніку ў рабочых іншыя правы, апроч права на працу? Ці ёсць магчымасці змяніць сітуацыю з працоўным заканадаўствам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адказны па пытаннях заканадаўства ў сферы канстытуцыйнага будаўніцтва Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.