Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!

Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!

Ежы Высоцкі — патомны млынар. Не дзіўна, што менавіта ён прыдумаў і запатэнтаваў экалагічны аднаразовы посуд з вотруб’я. Бізнес-план Высоцкага можа стаць сапраўднай рэвалюцыяй у справе барацьбы з пластыкам, які атручвае навакольнае асяроддзе.

Пяць гадоў эксперыментаў над талеркай з сыпкага вотруб’я

Вотруб’е — гэта пабочны прадукт перапрацоўкі збожжа ў муку. Яно карыстаецца папулярнасцю як карысны дадатак у збалансаваную дыету. Але выявілася, што гэты карысны і лёгкі пыл можна выкарыстоўваць як альтэрнатыву пластыку для аднаразовага посуду.

 

Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!
Талерачка з вотруб’я і сыравіна, з якой яе вырабляюць

Ежы Высоцкі ствараў гэты прадукт цягам некалькіх гадоў. Перадусім яму хацелеася зрабіць посуд для грыля, а атрымаліся талерачкі для ўсяго. Якія, да таго ж, можна з’есці:

Калі вотруб'е змешваюць з вадой, часам ўтвараюцца цвёрдыя камякі. Так мне прыйшла ідэя стварыць посуд для грыля, — распавядае Высоцкі польскаму выданню natemat.pl. — Я эксперыментаваў пяць гадоў: колькі вотруб'я,
колькі вады, колькі вадзяной пары, і пад якім ціскам гэта ўсё спрасаваць, каб атрымаць трывалы прадукт.

Я сам сканструяваў машыны для вытворчасці. Талерка гладкая, цвёрдая, лёгкая і не размякае пад уздзеяннем цёплай ежы. Паеўшы, вы можаце яе схрумстаць, як звычайную вафлю”.

 

Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!
Ежы Высоцкі і яго прадукты. Калаж: biotrem.pl

Калі атрымалася зрабіць ідэальны прадукт, млынар ператварыў стогадовыя млыны, якія належаць яго сям’і, у прадпрыемствы біяраскладальнага посуду.

Каб абараніць свой экалагічны посуд і тэхналогію па ўсім свеце, млынар атрымаў тры патэнты. Праект атрымаў падтрымку з фонду Еўрапейскага Саюза — 2 мільёны польскіх злотых (гэта каля 540 тысяч долараў).

Страх збанкрутаваць актывізаваў крэатыў

Да стварэння экалагічнага прадпрыемства млынара падштурхнула складаная сітуацыя, у якой апынуліся прыватныя гаспадаркі ў галіне вытворчасці мукі ў Польшчы. Некалькі гадоў таму мука вельмі высокага гатунку каштавала каля 1,25 злотага за кілаграм, а парог рэнтабельнасці для бізнесу Высоцкага складаў прыкладна 1,5 злотага. Банкруцтва было цалкам рэальнай перспектывай.

У той жа час, вотруб’е — гэта сапраўдная праблема для мучнога бізнесу. Гэта пабочны прадукт вытворчасці. Яго атрымліваецца шмат, а набываюць яго неахвотна.

Тэстуем  посуд з вотруб’я

На старонцы прадпрыемства Ежы Высоцкага сцвярджаецца, што аднаразовы посуд з вотруб'я падыходзяць і для гарачых, і для халодных страў. Яго можна выкарыстоўваць ў духоўцы і ў  мікрахвалёўках.

У нашы рукі трапіла талерка з вотруб’я Высоцкага. Мы вырашылі яе паюзаць, што называецца, напоўніцу — паглядзець, ці сапраўды яна не распаўзецца ад цёплай ежы і вільгаці. Натуральна, пасля мы пагрызлі яе, каб даведацца пра смак аднаго з самых экалагічных посуду ў свеце.

Першы тэст — варанай бульбай. А як жа інакш? Мы прыгатавалі бульбу і паклалі яе на талерку з вотруб’я:

Вынік станоўчы: праверку бульбай талерка вытрымала. Але ці сапраўды яе цяпер можна з’есці?

 

Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!

Адзіная ў нашай рэдакцыі талерачка з вотруб’я... перакачалавала ў нашы страўнікі.

Ёсць і іншая магчымасць утылізацыі гэтай талеркі — адправіць яе на кампост. Посуд з вотруб’я распадацца за 30 дзён, што ў параўнанні з пластыкам — амаль нічога.

 

 

Што выратуе планету ад пластыку? Аднаразовыя талерачкі з вотруб’я!
Час распаду матэрыялаў. Калаж: biotrem.pl

Магчыма, наш тэст натхніць каго-небудзь з вас на стварэнне ў складаных умовах нечага геніяльнага, простага і экалагічнага. Як талерачкі Ежы Высоцкага, млынара і крэатыўнага бізнесмена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі