Што за новы закон аб развіцці кіно збіраюцца прыняць у Беларусі?
Аказваецца, у Мінкульце на поўную ідзе распрацоўка новага закона, які тычыцца беларускага кіно. Ён мае назву "Аб мерах па стымуляванні развіцця кінематаграфіі" і мусіць змяніць правілы кінавытворчасці ў Беларусі. Чым пагражае законапрает незалежнаму беларускаму кіно і будучыні айчыннага кінематографа ўвогуле, якую ролю ў стварэнні фільмаў будзе граць Мінкульт і ў якія перспектывы выльецца ініцыятыва дзяржавы — у жывым эфіры Еўрарадыё ў 16.00 абмяркоўваюць кінакрытык і культуролаг Максім Жбанкоў і прадзюсар цэнтра "Бягучая чарапаха" Леанід Каліценя.
Слухаць размову можна адразу пасля выпуску навінаў а 16-й гадзіне. Нас таксама можна і глядзець у відэа-стрымах на старонках Еўрарадыё ў Facebook, “Вконтакте”, “Одноклассниках” і YouTube. Пакідайце і свае пытанні ў каментарыях да відэа, мы іх абавязкова зададзім!