Шумчанка: Форум прадпрымальнікаў пройдзе ў любым выпадку

Гэтую інфармацыю лідару рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатолю Шумчанку напярэдадні паведаміў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандр Груздоў. Адпаведная пастанова, падрыхтаваная сумесна Мінгандлю і Дзяржкамітэтам па стандартызацыі, павінна выйсці 21 чэрвеня.


Вось што распавёў у гутарцы з Еўрарадыё Анатоль Шумчанка:


"Гэтая інфармацыя была агучаная Груздовым учора мне ўвечары. Афіцыйнага дакумента пакуль няма, мы яго чакаем. Калі будзе афіцыйны дакумент на гэты конт, тады мы зможам афіцыйна ўсё адкаментаваць. Але ў любым выпадку нашыя планы нязменныя. 24 чэрвеня будзе форум прадпрымальнікаў і там будзе дадзеная ацэнка беларускіх уладаў, у тым ліку і магчымаму прыняццю дадзенага дакумента".


Як паведамляла Еўрарадыё, гаворка ідзе пра тэхнічны рэгламент "Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці" для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Супраць яго ў шэрагу гарадоў Беларусі прайшлі акцыі прадпрымальнікаў. Яны лічаць, што ён нясе ім празмерныя страты і пагражалі страйкамі. Цяпер жа тэхрэгламент набудзе моц толькі 1 ліпеня 2014 года.

Фота — з архіву, bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі