Анатоля Шумчанку аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Анатоль Шумчанка / facebook.com
Анатоль Шумчанка / facebook.com

Анатоля Шумчанку аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" на 480 рублёў, ён на волі. Суд над былым кіраўніком рэспубліканскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" (ліквідаванае ўладамі ў 2021 годзе) прайшоў у сераду, піша @viasnanazirae.

Пра затрыманне Шумчанкі стала вядома ў аўторак. Напярэдадні ён паехаў з Мінска на допыт у Баранавічы і назад не вярнуўся. Да суда яго пакінулі за кратамі.

У мінулую пятніцу ў Анатоля Шумчанкі прайшоў ператрус, у яго забралі камп'ютар і тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі