Экс-кіраўнік аб'яднання прадпрымальнікаў Шумчанка паўгода не можа знайсці працу
Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё
Кіраўнік ліквідаванага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка паўгода не можа знайсці працу. "На ўсе мае звароты па вакансіях прыходзяць адмовы. Выключэнне — адзін адказ: запрашэнне на сустрэчу — таксі", — скардзіцца ён у сацсетках.
І дадае, што за 19 гадоў існавання "Перспектывы" паспеў вырашыць праблемы соцень тысяч бізнесоўцаў, але цяпер застаўся адзін, амаль без падтрымкі.
"Перспектыва" ў Беларусі была лківідаваная Вярхоўным судом у верасні 2021 года. А ў лістападзе 2022-га Шумчанка заявіў, што перастае займацца абаронай прадпрымальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.