Экс-лідар прадпрымальнікаў Шумчанка стаў кіраўніком выбарчага штаба Канапацкай
Анатоль Шумчанка
Кіраўніком выбарчага штаба Ганны Канапацкай стаў былы лідар прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка. Пра гэта яна расказала ў інтэрв'ю tochka.by.
Шумчанка амаль два дзесяцігоддзі ўзначальваў грамадскае аб'яднанне "Перспектыва", якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. У верасні 2021-га арганізацыя была ліквідаваная рашэннем Вярхоўнага суда. У самога Шумчанкі адбыўся ператрус, яго затрымлівалі на суткі.
Шумчанка на доўгі час застаўся без працы. Яго нікуды не бралі — нават адмовіліся ўзяць кіроўцам на "хуткую": "Учора я адгукнуўся на вакансію кіроўцы "хуткай дапамогі", а сёння прыйшла адмова. Характэрна, што там досвед не патрабаваўся, заробак невысокі (800 рублёў), наяўнасць правоў катэгорыі "В" у мяне маецца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.