Шуневіч: Настаўніца была параненая нажом
Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч пракаментаваў журналістам інцыдэнт у мінскай 74-й гімназіі, дзе вучань нанёс раненне настаўніцы рускай мовы. Паводле кіраўніка ведамства, існуе сусветная практыка рэагавання на падобныя інцыдэнты — гэта ўнутраная ахова школы і датрыманне бяспекі педагогаў. Аднак у Беларусі такой сістэмы няма.
Зрэшты, міністр адзначае, што гэта не зусім тыповы выпадак для Беларусі, але паколькі прэцэдэнт створаны, праваахоўнікі буду думаць над тым, як абараніць педагогаў. Адным з такіх захадаў можа быць выяўленне ў вучняў небяспечных, траўмуючых прадметаў, кшталту нажа, якім вучань параніў настаўніцу.
— Прапускны рэжым у школу. Вядома ж, я разумею, што нож, які ён пранёс, складана выявіць.
— Там нож быў?
— Так, нож, нож.
— Але ў кожным разе нейкія бар’еры, нейкія межы для гэтага трэба ствараць. Або механізмы кантролю за паводзінамі вучняў
— А МУС будзе нешта ініцыяваць?
— Мы з міністрам адукацыі абмяркуем гэты выпадак і, вядома, нейкія меры будзем прапаноўваць. Але ў цэлым гэта хутчэй не міліцэйская праблема, а сацыяльна-педагагічная, але, безумоўна, мы павінныя ўдзельнічаць.
— А што там быў за нож?
— Ручка, лязо востра заточанае. Я ж кажу, ручка, лязо, нож з гэтага складаецца? Што там за нож быў? Ну, нож быў у дзіцёнка. Вы хочаце маляўніча? Мачэтэ ці нешта ў гэтым родзе? Не, такога няма.
Міністр дадаў, што вырашэннем праблемы павінны займацца перадусім сацыяльна-псіхалагічныя службы ўстановаў адукацыі. Шуневіч лічыць важным працу па выяўленні вучняў, схільных да падобных паводзінаў.