Шуневіч: Плануецца, што ў мінскім “Дынама” будуць 4 легіянеры

Шуневіч: Плануецца, што ў мінскім “Дынама” будуць 4 легіянеры

Плануецца, што ў наступным сезоне ў мінскім хакейным “Дынама” будуць 4 легіянеры. Гэта — брамнік і тры палявыя гульцы, адзін з іх — нападаючы Роб Клінкхамер. Пра гэта “Прессболу” паведаміў старшыня назіральнага савета клуба, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, яшчэ дзве кандыдатуры легіянераў абмяркоўваюцца з іх агентамі і ў бліжэйшы час могуць быць заключаны кантракты. Шуневіч адзначыў, што застаецца адкрытым пытанне брамніка. Бен Скрывенс, які гуляў за “Дынама” ў мінулым сезоне, атрымаў прапанову. Фінансавыя ўмовы “аналагічныя тым, якія былі ў мінулым сезоне”. Аднак у яго ёсць і іншая прапанова, больш выгадная.

Галоўным трэнерам назіральны савет бачыць Крэйга Вудкрафта, а яго памочнікамі — беларусаў.

Як вядома, у траўні 2017-га на сустрэчы Ігара Шуневіча і Аляксандра Лукашэнкі былі агучаны планы зніжэння да мінімуму колькасці легіянераў у мінскім “Дынама”. Разглядаўся варыянт нават поўнай адмовы ад іх. Было вырашана рабіць стаўку на айчынных хакеістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі