"Сильные новости": У Гомелі за закладку наркотыкаў затрымалі школьніцу

"Сильные новости": У Гомелі за закладку наркотыкаў затрымалі школьніцу

У Гомелі, як пішуць "Сильные новости", затрымалі 16-гадовую вучаніцу сярэдняй школы №2. Яе спынілі на вуліцы, і пры ёй знайшлі 1,2 грама сінтэтычнага наркотыку Alpha-PVP. 

Паводле звестак журналістаў, школьніца затрыманая і змешчана ў СІЗА. Паводле звестак журналістаў, па справе разам з ёй праходзіць яшчэ адзін гомельскі юнак — 17-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў.

Праваахоўнікі пакуль не высветлілі, навошта дзяўчына захоўвала пры сабе наркотыкі — для асабістага ўжывання альбо для распаўсюду. На сёння следчыя лічаць, што маладыя людзі — "закладчыкі" наркотыкаў, якія працуюць на адну з інтэрнэт-крамаў. Таксама ёсць звесткі, што сляды злачыннай схемы вядуць у Магілёў — там могуць знаходзіцца куратары гомельскіх распаўсюднікаў наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі