Сірыйскія паўстанцы кажуць, што абодва пілоты Су-24 загінулі ў паветры
Сірыйскія паўстанцы сцвярджаюць, што абодва лётчыкі расійскага Су-24 былі застрэленыя ў паветры, калі спускаліся з парашутамі. Па іх словах, пілотаў знайшлі ўжо загінулымі, перадае РБК са спасылкай на заходнія інфармагенцтвы.
Намеснік камандуючага узброеным атрадам сірыйскіх туркменаў Алпаслан Селік заявіў: "Абодва пілоты былі выяўленыя загінулымі. Нашы таварышы адкрылі агонь у паветра, і яны [пілоты] загінулі ў паветры".
Міжнародны скандал: Турцыя збіла на мяжы з Сірыяй расійскі самалёт СУ-24
Гэта першая страта расійскай ваеннай авіяцыі падчас сірыйскай аперацыі.
Раней паведамлялася, што сірыйскія паўстанцы знайшлі цела аднаго з пілотаў збітага Су-24. Паўстанцы заявілі, што гатовыя абмяняць цела загінулага расійскага пілота на вязняў, якіх трымаюць сірыйскія ўлады. Пошукі другога пілота працягваюцца.
Эксперт: Расія абавязкова адпомсціць Турцыі за збіты самалёт
Аляксандр Алесін лічыць, што сітуацыя з расійскім СУ-24, які нібыта парушыў турэцкую мяжу, зусім не такая адназначная.