Сірыйскія паўстанцы просяць кангрэс ЗША ўхваліць ваеннае ўмяшанне

“Сірыйская кааліцыя лічыць, што магчымыя ваенныя дзеянні павінны праводзіцца разам са спробай узбраення Свабоднай Сірыйскай Арміі (баевікоў)”, — цытуе заяву апазіцыі агенцтва REUTERS.



Улады ЗША абнародавалі ў пятніцу скарочаную версію справаздачы з дадзенымі выведкі, у якой усклалі на рэжым Башара Асада адказнасць за хіматаку пад Дамаскам 21 жніўня. Паводле інфармацыі амерыканскага боку, тады загінулі прынамсі 1 тысяча 429 сірыйцаў.


Белы дом накіраваў у кангрэс праект дакумента па Сірыі, які прапануюць прыняць заканадаўцам. Прэзідэнт Барак Абама такім чынам фармальна папрасіў у Палаты прадстаўнікоў і сената ўхвалення ваеннай аперацыі. Неабходнасць ваеннага ўдару абгрунтаваная ў праекце дакумента тым, што дзеянні сірыйскіх уладаў з’яўляюцца парушэннем міжнародных нормаў, у прыватнасці канвенцыі аб забароне хімічнай зброі і рэзалюцыі 1540 Савета Бяспекі ААН, перадае РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі