Сівіцкі: апазіцыйных Лукашэнку кандыдатаў тры: Крэмль, крызіс і каранавірус

Сівіцкі: апазіцыйных Лукашэнку кандыдатаў тры: Крэмль, крызіс і каранавірус

Выбары прэзідэнта Беларусі не засталіся без увагі Крамля. Але сёння не варта “навешваць цэтлікі”: хто з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты прарасійскі, а хто – не. Бо не ўдзельнікі сёлетняй выбарчай кампаніі ўяўляюць найбольшую пагрозу для дзеючага кіраўніка Беларусі, заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Сівіцкі: Справа ў тым, што ў нашых умовах галоўны апазіцыйны Лукашэнку кандыдат цяпер — гэта Крэмль. Другі апазіцыйны кандыдат — гэта эканамічны крызіс, і трэці-гэта негатыўныя наступствы каронавіруса. Таму любы палітык, які будзе весці барацьбу за ўладу супраць Аляксандра Лукашэнкі, так ці інакш будзе вымушаны аб'яднацца з гэтымі трыма апазіцыйнымі гульцамі.

Па словах Арсенія Сівіцкага, пакуль што асноўная частка кандыдатаў паводзіць сябе даволі ціха, спакойна, нейтральна. Але чым бліжэй будзе дата выбараў, тым больш зразумелай будзе станавіцца іх тактыка і стратэгія. 

—Мне здаецца, што альянс з Крамлём тых, хто сапраўды збіраецца перамагчы Лукашэнку, ён проста непазбежны. Таму што толькі Крэмль — я маю на ўвазе "вонкавы гулец" — мае такія фінансавыя, людскія і сілавыя рэсурсы, якія могуць аспрэчыць манаполію Аляксандра Лукашэнку на ўладу ў краіне, — лічыць палітолаг.

Суразмоўца Еўрарадыё сцвярджае, што ўжо не адзін год Расія нарошчвае сваю прысутнасць у палітычным асяродку Беларусі. Каб у патрэбны момант можна было скарыстацца магчымасцямі ўплываць на сітуацыю ў Беларусі для змены існуючага рэжыма на прарасійскі.

Цалкам размову з Арсеніем Сівіцкім можна паглядзець і паслухаць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі