СК: У Беларусі затрымалі фуру з шклоамывальнікам, а не “Баярышнікам”

СК: У Беларусі затрымалі фуру з шклоамывальнікам, а не “Баярышнікам”

Палачан падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, бо яны набывалі шклоамывальнік з перавышаным утрыманнем метанолу ў Расіі, і спрабавалі прадаваць яго у Беларусі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Святлана Сахарава: “Гэтая нізказамярзаючая шклоамывальная вадкасць не адпавядае патрабаванням заканадаўства Беларусі ў вобласці санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі насельніцтва”.

Раней СМІ са спасылкай на Дэпартамент фінансавых раследаванняў КДК паведамілі пра затрыманне фуры са сродкам, падобным да “Баярышніку”, якім у Расіі атруцілася каля ста чалавек.

Сапраўды, у Расіі “Баярышнікам” атруціліся менавіта праз утрыманне ў ім метанолу, які ўтрымліваецца і ў затрыманым у Беларусі шклоамывальніку. Агулам гэтай вадкасці ў фуры было 5600 каністр ці 28 тысяч літраў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі