Скандал з мапай Польшчы ў варшаўскім аэрапорце: Ці крыўдзіць яна беларусаў?
У аэрапорце Шапэна ў Варшаве павесілі банеры з мапай Польшчы ў межах 1939 года, калі ў яе склад уваходзілі заходнія землі Беларусі, заходнія землі Украіны, а таксама Вільня. Раней, “Лідскае піва” выпусціла гатунак прысвечаны БНР. На бутэльцы — мапа БНР з кавалкам цяперашняй тэрыторыі Польшчы і Вільняй.
Ці карэктныя такія мапы і ў чым розніца паміж двума выпадкамі, разважаем з публіцыстам Севярынам Квяткоўскім.