Славацкі футбаліст зрабіў прапанову дзяўчыне-арбітру перад матчам (відэа)
Гулец славацкага клуба “Ніжна” Любамір Важачка перад матчам пятага дывізіёну з камандай “татрана” зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Петры Лепачкавай, якая працавала на гульні бакавым суддзёй.
Як паведамляюць спартовыя СМІ, Важачка падышоў да сваёй абранніцы перад стартавым свістком, стаў перад ёй на калені і прапанаваў выйсці за яго замуж. Дзяўчына дала згоду, а футбалісты на полі павіталі пару апладысментамі.