"Славія" абыграла "Нафтан" і выйшла на 4-е месца ў чэмпіянаце

"Славія" — "Нафтан" / vk.com/fcslaviaby
"Славія" — "Нафтан" / vk.com/fcslaviaby

У пятніцу стартаваў 11-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" абыграла "Нафтан" (1:0) і выйшла на 4-е месца ў чэмпіянаце. Каманда з Мазыра цяпер апярэджвае БАТЭ, які адстае на ачко і займае пятае месца.

2 чэрвеня брэсцкае "Дынама" перамагло "Мінск" — 1:0.

У суботу сустрэнуцца "Гомель" і "Белшына", "Смаргонь" і "Энергетык-БДУ", "Тарпеда-БелАЗ" і "Шахцёр". У нядзелю згуляюць "Іслач" і "Нёман", "Слуцк" і БАТЭ. Лідыруе мінскае "Дынама" — 25 ачкоў (пасля 10 матчаў), у "Тарпеда-БелАЗ" — 21 ачко (9), у "Нёмана" — 20 (9).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі