Следчы камітэт Беларусі зацікавіўся Сулейманам Керымавым

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 

 

Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Следчага камітэта Павел Травулька, "ёсць усе падставы сцвярджаць, што ў бліжэйшы час у распараджэнні следства з'явяцца новыя факты супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачаных". Сярод іх Травулька назваў і Керымава.

Як інфармуе РІА "Новости", запрашэнні прыехаць у Мінск атрымалі таксама старшыня савета дырэктароў "Уралкалія" Аляксандр Валошын і акцыянер Сулейман Керымаў, але яны не прыехалі.



Фота — vedomosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі