Следчы камітэт раіць узважана ўводзіць крымінальную адказнасць за допінг

Следчы камітэт раіць узважана ўводзіць крымінальную адказнасць за допінг

Рашэнне пра ўвядзеннн крымінальнай адказнасці за допінг у спорце мусіць быць узважаным. Такое меркаванне выказала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, перадае БЕЛТА.

"Увядзенне крымінальнай адказнасці за допінг у беларускім спорце павінна ісці паступова, быць узважаным і адлюстроўваць сітуацыю ў галіне", — заявіла яна.

З ініцыятывай увядзення такой адказнасці выступіла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА). Цяпер ідзе праца над адпаведным заканадаўчым праектам. У першую чаргу такая адказнасць закране трэнераў і дактароў, якія могуць схіляць спартоўцаў да ўжывання забароненых прэпаратаў.

Крымінальная адказнасць за ўжыванне допінгу ёсць у шэрагу еўрапейскіх краін. Напрыклад, у Італіі з 2001 па 2009 год было пачата 313 крымінальных спраў за ўжыванне забароненых прэпаратаў. У Расіі таксама існуе крымінальная адказнасць для  трэнераў і медперсаналу за схіленне да ўжывання допінгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі